?

Log in

Неба над Берлінам's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 3 most recent journal entries recorded in Неба над Берлінам's LiveJournal:

Sunday, April 20th, 2008
3:48 am
[valjaryna]
Monday, July 16th, 2007
9:04 pm
[valjaryna]
НЕБА ПА-НАД БЭРЛІНАМ

                                          Як ні круці — у нябёсах liberci.

Тваё мейсца ў самым хвасьце,
хоць лятак і кіруе ў неба.
Не любіць нябёсы ганебна,
але быць па-за імі прасьцей.

Ты дажвакваеш свой паранец,
і захлёбтваеш півам баварскім.
Ну і смачныя ж тут кілбаскі! —
ды й кілбаскам прытупаў канец.

Самалёт, як вялікі клін,
уваходзіць у сутву суклону,
і пілот давяраецца кону.
Узьлятаем: “Бывай, Бэрлін!..”

Прапануе ўвагу ды сок
вабны сьцюард з акцэнтам чароўным,
але ты застаешся нязломным.
І руйнуецца плёс аблок.

Праплываюць падушкі-дымы,
як пухнатыя сьненні-палацы.
Ты ж ляціш дадому, да працы
Брандэнбургcкаю брамай вясны.

А на ферумны край крыла
селі тры дзівавокіх анёлы:
нехалодна ім, бо ў іх пёры,
ім там зручна, бо шмат сьвятла.

Ты пазнаеш анёлаў — яны,
калі ты з братам быў шчэ маленькі,
бралі вас уначы на каленькі.
На сьвітанні ж зьляталі, як сны…

Самалёт затрасе, як чумны,
й ты спалохана клікнеш анёлаў
і ў прашэнні пахіліш голаў —
і пачуеш у небе званы.

Даніэль, Касіэль, Рафаэла
азірнуцца й ўглядзяцца вячыста —
і ў небёсах зноў зробіцца чыста,
і анёлы з крыла ступяць сьмела.

І адчуеш усім, што ты маеш,
неба Менска трывалую глебу.
І ўсьміхнешся бэрлінскаму небу.

На радзіме і неба трымае.



Current Mood: нашу сваё неба з сабой
Sunday, July 15th, 2007
3:27 pm
[valjaryna]
About LiveJournal.com